05/04/2022
TFP. Што гэта такое і дзеля чаго яно патрэбна.
TFP -гэта ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва мадэлі і фатографа, асноўны плюс якога заключаецца ў адсутнасці фінансавых абавязкаў паміж бакамі. Але гэта зусім не азначае, што можна абысціся зусім без укладанняў: арэнда студыі, аплата паслуг візажыста, цырульніка и г.д. Гэта вельмі зручна для пачынаючых спецыялістаў ( як фатографаў, так і мадэляў), бо кожны з бакоў мае свае правы на вынік сумеснай працы.
Часцей за ўсё фатограф аддае мадэлі пэўную колькасць апрацаваных фатаграфій, а зыходны матэрыял выкарыстоўвае па сваім меркаванні (ды і на апрацаваныя здымкі ён таксама мае права).
У чым жа выгада фотасесіі TFP?
Ўсё проста: для стварэння і папаўнення партфоліо як фатографа, так і мадэлі (з мінімальнымі выдаткамі).
Любая фотасесія-гэта сумесны творчы працэс, які раскрывае патэнцыял і мадэлі, і фатографа. Такім чынам, яны атрымліваюць не проста вопыт працы, але і растуць у сваім майстэрстве. У выніку кожны з іх стане ўладальнікам фота, якія будуць карысныя абодзьвум бакам.
Фатографу застаюцца ўсе зыходныя файлы, якімі ён можа распараджацца на сваё меркаванне. А мадэль атрымлівае дамоўленую колькасць адрэтушаваных, высакаякасных здымкаў (у друкаваным ці электроным выглядзе па дамоўленасці).
Запрашаю на фотасесіі на ўмовах TFP.
Зацікаўленым пісать у дырэкт.
_________________________________
Падпісвацесь
Мой хэштэг
_________________________________
#витебскфото #фотографвитебск #фотосессиявитебск #фатограф #віцебск